У нядзелю 12 ліпеня беларусы Варшавы зладзілі ў цэнтры польскай сталіцы акцыю памяці мастака і палітвязня Алеся Пушкіна, якога не стала тры гады таму. Некалькі дзясяткаў удзельнікаў акцыі стварылі на плошчы Мікалая Каперніка жывы ланцуг, трымаючы ў руках партрэты ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму. Адна з прамоўцаў назвала Пушкіна «нашым беларускім Анёлам». «Белсат» пабываў на акцыі і паразмаўляў з беларусамі.