Пасля гібелі Яўгена Прыгожына і афіцыйнага расфармавання ПВК Вагнэра найміты, якія засталіся ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, не толькі захавалі ўплыў, але і стварылі прыбытковую схему гандлю моцнадзейным абязбольвальным, трамадолам. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на афрыканскіх чыноўнікаў, даследнікаў, былых удзельнікаў ПВК і гандляроў.