МНС папярэдзіла беларусаў пра магчымыя перабоі з электразабеспячэннем, падтапленні і ўскладненне дарожнай абстаноўкі праз навальніцы і моцныя дажджы 12 ліпеня. Пры гэтым ужо з панядзелка ў краіну пачне вяртацца спёка – месцамі тэмпература падымецца да +30 °С.