Іран заявіў пра новую серыю ўдараў па амерыканскіх вайсковых аб’ектах на Блізкім Усходзе. Паводле паведамленняў дзяржаўных іранскіх СМІ і Корпусу вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі (КВІР), атакі з выкарыстаннем ракетаў і беспілотнікаў былі нанесеныя па аб’ектах ЗША ў Катары, Бахрэйне, Кувейце, Іярданіі і Амане, паведамляе Reuters.