Naviny

Зяленскі прапанаваў прэм’ер-міністарцы Свырыдэнцы новую пасаду і анансаваў змену ўраду

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністарка Юлія Свырыдэнка. Фота: Zelenskiy/Official / Telegram
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і прэм'ер-міністарка Юлія Свырыдэнка. Фота: Zelenskiy/Official / Telegram

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра змену прэм'ер-міністра, абнаўленне кабінету міністраў і кадравыя змены сярод кіраўнікоў праваахоўных органаў у межах новай палітычнай стратэгіі краіны. Прэм'ер-міністарцы Юліі Свырыдэнцы Зяленскі прапанаваў узначаліць «новы значны кірунак» у адносінах з ключавым партнёрам – паводле ўкраінскіх СМІ, гаворка можа ісці пра пасаду амбасадаркі ў ЗША.