Shuflyadka

ЕЗ мяняе правілы для авіяпасажыраў: месца для бацькоў з дзецьмі, новыя тарыфы і больш хуткія кампенсацыі

img
У авіяпасажыраў з'явяцца новыя правы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: magnific.com

Еўрапарламент ухваліў маштабнае абнаўленне правілаў для авіяпасажыраў. Калі іх канчаткова зацвердзіць Рада Еўразвяза, авіякампаніі будуць абавязаныя хутчэй вяртаць грошы ў выпадку затрымкі рэйса, бясплатна саджаць дзяцей побач з бацькамі і ўключаць у кошт білета ручную паклажу. Таксама захоўваецца ключавое права на кампенсацыю ў выпадку затрымкі рэйса. «Белсат» разабраўся, якія змены чакаюць беларусаў, якія будуць карыстацца еўрапейскімі авіякампаніямі.