Падрыхтоўка да вытворчасці ракетаў PAC-3 для амерыканскіх сістэмаў супрацьпаветранай абароны Patriot ва Украіне можа пачацца ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. Польшча гатовая браць удзел у гэтым працэсе. Пра гэта заявіў міністр нацыянальнай абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш, паведамляе PAP.