Naviny

Нарадзінец Гомля і расейскі мільярдэр апісаў пяць сцэнароў будучыні Расеі пасля вайны

Андрэй Мельнічэнка падчас наведвання Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па хіміі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце
Андрэй Мельнічэнка падчас наведвання Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па хіміі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Масква, Расея, 16 красавіка 2026 года. Фота: Contributor / Getty Images

Адзін з найбагацейшых расейскіх бізнесоўцаў, нарадзінец Гомля Андрэй Мельнічэнка апублікаваў у часопісе The Economist калонку, прысвечаную будучыні Расеі пасля заканчэння вайны ва Украіне. Мільярдэр сцвярджае, што цяперашняя сістэма еўрапейскай бяспекі вычарпала сябе, а спробы абмежаваць расейскі суверэнітэт не прывядуць да ўстойлівага міру. У сваім артыкуле ён апісвае пяць магчымых сцэнароў развіцця Расеі пасля вайны і тлумачыць, які з іх уважае адзіным жыццяздольным.