Беларуска Ганна (імя змененае з меркаванняў бяспекі) атрымала адмову ў міжнароднай абароне ў Польшчы. Упраўленне ў справах замежнікаў абгрунтавала рашэнне, сярод іншага, тым, што ў Беларусі змяншаецца маштаб рэпрэсіяў. Што гэта можа азначаць для іншых беларусаў у Польшчы? Гэта адзінкавы выпадак ці змяняецца ацэнка сітуацыі ў нашай краіне? Абмяркоўваем з юрысткай Вольгай Дабравольскай і дарадцам Святланы Ціханоўскай у прававых пытанняў Леанідам Марозавым.
Analityka
Польшча адмовіла беларусцы ў міжнароднай абароне, бо «маштаб рэпрэсіяў змяншаецца» – адзінкавы выпадак ці тэндэнцыя?