Паветраныя сілы NATO змогуць збіваць цэлі, якія ствараюць пагрозу, над краінамі Балтыі. Гэта будзе магчыма, бо NATO пагадзілася пераўтварыць місію паветранага патрулявання ў гэтых краінах у місію супрацьпаветранай абароны. Пра гэта распавёў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, піша Reuters.