Shuflyadka

Самыя атрутныя расліны Беларусі: дзе растуць і чым небяспечныя

Аканіт, або барэц
Аканіт, або барэц (Aconitum napellus). Фота: Linda De Volder / Flickr

Гэтым летам стала вядома пра трагедыю ў Мядзельскім раёне: мужчына, які захапляўся зборам лекавых траваў, пераблытаў цыкуту з ядомай раслінай і дадаў яе корань у салату. Праз гадзіну ён памёр ад атручэння. Гэты выпадак зноў нагадаў, што смяротна атрутныя расліны сустракаюцца не толькі ў экзатычных краінах, але і ў Беларусі. «Белсат» расказвае пра дзесяць прадстаўнікоў беларускай флоры, сустрэча з якімі можа скончыцца трагедыяй.