Беларускі прадпрымальнік Дзмітрый Скіндзераў 17 чэрвеня атрымаў паведамленне ад Дэпартаменту міграцыі Літвы: ведамства пачало працэдуру перагляду ягонага статусу ўцекача, бо ягонае знаходжанне ў краіне можа ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы. Але канкрэтныя прычыны не былі названыя. Сам Скіндзераў звязвае гэта са сваёй крытыкай Офісу Святланы Ціханоўскай. Праз некалькі тыдняў пасля паведамлення ад Дэпартаменту ён сабраў у Вільні прэс-канферэнцыю, каб публічна выкласці сваю версію. «Белсат» расказвае, што было на яго сустрэчы з журналістамі.