рэпартаж

«Вы так і перадайце: пойдуць сюды – хана ім будзе!» Рэпартаж з украінскіх вёсак за 500 метраў ад Беларусі

Закінуты дом у вёсцы Скіток ля мяжы з Беларуссю
Закінуты дом у вёсцы Скіток ля мяжы з Беларуссю. Чарнігаўская вобласць, Украіна, ліпень 2026 года. Фота: Белсат

Амаль адразу за Чарнігавам трапляецца першы буйны знак з надпісам «Гомель». Тут, як і ў шмат якіх месцах Украіны, па-ранейшаму стаяць указальнікі з назвамі беларускіх гарадоў, нягледзячы на падзеі апошніх гадоў. «Белсат» пабываў у вёсках пад самай Беларуссю, дзе застаюцца і яе грамадзяне. Як там жывуць людзі, што думаюць пра палітыку, што кажуць дроны над галовамі – у нашым рэпартажы.