Беларусь можа быць уцягнутая ў вайну нават насуперак волі Аляксандра Лукашэнкі, аднак у найбліжэйшай перспектыве рызыка новага фронту паміж Беларуссю і Украінай знізілася. Пры гэтым залежнасць Менску ад Масквы застаецца вельмі сур'ёзнай, а стратэгічныя рызыкі працягваюць расці. Пра гэта ў эфіры «Студыі «Белсат» заявіў дырэктар Украінскага інстытуту палітыкі Руслан Бортнік.