Gistoryi

Рыбалка, парушэнне ПДР і фота з квадракоптара. 10 нечаканых прычын, праз якія Польшча дэпартавала іншаземцаў

Аўтамабіль паліцыі. Варшава, Польшча. 5 ліпеня 2026 года. Фота: Dawid Wolski / East News
Аўтамабіль паліцыі. Варшава, Польшча. 5 ліпеня 2026 года. Фота: Dawid Wolski / East News

За апошнія некалькі гадоў пад прыцэл Памежнай аховы Польшчы сталі трапляць не толькі іншаземцы, якія нелегальна працуюць або здзейснілі цяжкія злачынствы. Цяпер дэпартуюць і за такія правапарушэнні, пры якіх раней нават думкі пра магчымую дэпартацыю не ўзнікала: за вылаў рыбы са стаўка, няўдалы жарт у TikTok або штраф за перавышэнне хуткасці. «Белсат» сабраў гісторыі такіх дэпартацый з Польшчы за апошнія гады.