«Я любіў, паважаў і шанаваў гэтага чалавека. І цяпер вельмі сумую, што ён пайшоў з жыцця», – падзяліўся з «Белсатам» успамінамі пра Пётру Садоўскага нобэлеўскі лаўрэат, праваабаронца «Вясны» Алесь Бяляцкі. Мовазнаўца, палітык, дыпламат і адзін з яскравых дзеячаў беларускага адраджэння канца ХХ стагоддзя памёр увечары 5 ліпеня на 86-м годзе жыцця ў госпісе.