Naviny

Нарвегія выбіла Бразілію, 10 англічан выстаялі, Трамп «зняў» чырвоную картку. Сенсацыі 1/8 фіналу ЧС

Нарвежскія футбалісты цешацца сваёй перамогай над Бразіліяй і віншуюць свайго бамбардзіра Эрлінга Голяна
Нарвежскія футбалісты цешацца сваёй перамогай над Бразіліяй і віншуюць свайго бамбардзіра Эрлінга Голяна. 6 ліпеня 2026 года. Фота: Fotballandslaget / X

Чэмпіянат свету па футболе становіцца ўсё больш драматычным як на полі, так і ў палітычнай сферы. Англія перамагла Мексіку, Нарвегія – Бразілію, Марока – Канаду, а Парагвай не змог выбіць перамогу над Францыяй, – а тое, як выбіваў, абурыла многіх. Прэзідэнт ЗША, тым часам, мог паўплываць на FIFA ў скасаванні чырвонай карткі амерыканцу.