Naviny

Трамп паказаў новую 100-доларавую купюру

Новая стодоларавая банкнота з подпісам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа
Новая стодоларавая банкнота з подпісам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа. Фота: @realDonaldTrump / Truth Social

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп апублікаваў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social выяву новай 100-доларавай банкноты з уласным подпісам. Гэта першы афіцыйны макет, пасля таго як у сакавіку Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла, што подпіс дзейнага прэзідэнта ўпершыню з'явіцца на амерыканскіх папяровых грашах.