Адлік да чырвонага ці зялёнага святла – гэта ж зручна? Ці гэта небяспечна, бо людзі спяшаюцца на зялёнае? Навука яшчэ не ўпэўненая і актыўна правярае гэта. У Магілёве ж ужо вырашылі адключыць таймеры на святлафорах – і сумнеўна, што будуць правяраць, ці слушна зрабілі.