Gistoryi

Ад боек з міліцыяй да віцэ-спікера Каардынацыйнай рады. Хто такі Анатоль Міхнавец

Анатоль Міхнавец, № 4 выбарчага спісу «Рух «Воля», прадставіў спіс на дэбатах «Белсату». 12 траўня 2026 года. Скрыншот: Белсат
Анатоль Міхнавец, №4 выбарчага спісу «Рух «Воля», прадставіў спіс на дэбатах «Белсату». 12 траўня 2026 года. Скрыншот: Белсат

Ён называе сябе «прафесійным рэвалюцыянерам», не мае польскага грамадзянства, хоць жыве ў Польшчы з 2006 года, і кажа, што збіраецца вяртацца ў Беларусь. У ягонай біяграфіі – вулічныя акцыі 1990-х, эміграцыя, праца з памяццю пра паўстанцаў 1863–1864 гадоў і беларускі добраахвотніцкі рух ва Украіне. «Белсат» расказвае, чым вядомы новы віцэ-спікер Каардынацыйнай рады Анатоль Міхнавец.