З 1 верасня ў беларускіх школах зменяцца правілы арганізацыі харчавання. Улады абяцаюць павялічыць выдаткі на школьныя абеды, пашырыць асартымент страваў, зняць абмежаванні для школьных буфетаў і ўсталяваць вендынгавыя аўтаматы з ежай і напоямі. Пра гэта паведаміў намеснік міністра адукацыі Уладзімір Даўжанкоў.