Naviny

Міністэрства аховы здароўя паабяцала скараціць чэргі на КТ і МРТ да 30 дзён

Апарат МРТ у адным з шпіталяў Гомельскай вобласці. Фота: Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Апарат МРТ у адным з шпіталяў Гомельскай вобласці. Фота: Міністэрства аховы здароўя Беларусі

1 ліпеня ў Беларусі змяніліся правілы запісу на планавую камп’ютарную і магнітна-рэзанансную тамаграфію, а ў Гомельскай вобласці кабінеты МРТ перавялі на кругладзённы рэжым працы. Цяпер дзяржаўныя паліклінікі і шпіталі павінны праводзіць КТ і МРТ без кантраставання не пазней як праз 30 каляндарных дзён пасля прызначэння абследавання.