Naviny

У аэрапорце Менску з’явілася сістэма самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

Будынак тэрмінала Нацыянальнага аэрапорту «Менск»
Будынак тэрмінала Нацыянальнага аэрапорту «Менск». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: lookby.media

У Нацыянальным аэрапорце «Менск» пачала працаваць сістэма самастойнай рэгістрацыі пасажыраў і здачы багажу. Цяпер частку перадпалётных працэдураў можна прайсці без звароту да працаўнікоў на стойках рэгістрацыі.