Kamentar

Еўрадэпутатка Гасеўска: «Калі Лукашэнка спыніць рэпрэсіі, тады мы можам паспрабаваць размаўляць»

img
Кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламенту ў сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўска ў сваім офісе. Варшава, Польшча. 18 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Малгажата Гасеўска, польская палітычная дзяячка, намесніца маршалка Сейму VIII і IX скліканняў, дэпутатка Еўрапейскага парламенту X склікання, старшыня Дэлегацыі Еўрапейскага парламенту ў сувязях з Беларуссю, дала эксклюзіўны каментар праграме «ПраСвет». Паразмаўлялі пра балансаванне Лукашэнкі з украінскім пытаннем, вызваленне некаторых палітычных зняволеных, эфектыўнасць санкцыяў і пакаранне вінаватых у рэпрэсіях.