Лета ў Беларусі пачалося з абсалютных тэмпературных рэкордаў. У такую спёку хочацца толькі плюхацца ў возеры і есці марозіва, але наймальнік патрабуе працаваць і вытрымліваць план. «Белсат» распавядае, пры якой тэмпературы вы маеце рэальнае права адмовіцца ад працы і што рабіць, калі наймальнік мае на гэты конт іншае меркаванне.