Аналітыкі ламалі галаву: чаму гэта беларускі правадыр знянацку выбраўся ў Пекін? Будавалі канспіралогію: мо пасля прачуханцу ад Пуціна на Валдаі кінуўся скардзіцца «жалезнаму сябру» на «старэйшага брата»? Аказалася, усё значна прасцей: Аляксандр Лукашэнка выбраўся на выпускны да свайго любімага малодшанькага – Мікалая.