Апошнія тыдні прынеслі адразу некалькі падзеяў, якія могуць паўплываць на далейшую хаду вайны паміж Расеяй і Украінай. Ультыматум Кіеву Менску, пагроза ўцягвання Беларусі ў вайну, новыя масавыя ўдары па Расеі, магчымасці беларускай арміі, перспектывы дыялогу Еўразвязу з афіцыйным Менскам і чаканні ад чарговага саміту НАТО ў Анкары – пра ўсё гэта мы пагаварылі з палітолагам Амэндай Пол з Цэнтру еўрапейскай палітыкі ў Бруселі. На ейную думку, Лукашэнка ўсё яшчэ захоўвае мінімальную магчымасць самастойна прымаць рашэнні і будзе імкнуцца любою цаною пазбегчы беспасярэдняга ўцягвання Беларусі ў вайну.