Прапаганда ў сваім стылі адрэагавала на скаргу наконт стану дому ў Рагачове, дзе часта бываў класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Паводле выдання «Гомельская праўда», ва ўсім вінаватыя нашчадкі пісьменніка, а «інфармацыйная хваля» з гэтай нагоды патрэбная тым, хто... «не зацікаўлены ў моцнай, суверэннай Беларусі».