Парламент Літвы зацвердзіў Міндаўгаса Сінкявічуса на пасадзе прэм'ер-міністра. Ягоную кандыдатуру падтрымалі 80 дэпутатаў, супраць былі толькі двое. Пасля галасавання будучы кіраўнік ураду сказаў, што больш шчырыя кажуць яму не «віншую», а «спачуваю».