Дасюль невядома, пра што два дні Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін перамаўляліся на Валдаі. На думку палітычнага аглядальніка інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандра Класкоўскага, адною з галоўных тэмаў маглі стацца патрабаванні Украіны да Менску і спробы Лукашэнкі пераканаць Крэмль не ўцягваць Беларусь яшчэ глыбей у вайну. Гэтую пазіцыю мог падтрымаць і Кітай, куды палітык адправіўся пасля Расеі.