Беларусь перажывае адну з наймацнейшых хваляў спякоты за ўсю гісторыю метэаралагічных назіранняў. У Пінску тэмпература дасягнула рэкордных +39,4 °C, у Францыі ўсяго за некалькі дзён экстрэмальнай спякоты зарэгістравалі каля тысячы залішніх смерцяў, а Сусветная арганізацыя здароўя ацаніла колькасць загінулых па ўсёй Еўропе больш як на 1300 чалавек. Часопіс The Lancet Public Health апублікаваў новы даклад Lancet Countdown in Europe, які папярэджвае: цяперашняя спякота – не анамалія, а новая рэальнасць. Яна нясе значна больш пагрозаў, чымся можа падацца на першы погляд.