Эксперты, якія сёння сцвярджаюць, што ўдары Украіны па вайсковых аб'ектах у Беларусі супярэчаць інтарэсам беларускага народу, абапіраюцца на дзіўную логіку. Яны нібыта мяркуюць, што Кіеў пачне дывановыя бамбаванні, не разбіраючы цывільных і вайсковых цэляў. Па сутнасці, гэта абвінавачанне ў тым, чаго Украіна ніколі не рабіла, – свядомы паклёп.