Геапалітычныя рызыкі і праблемы ў расейскай эканоміцы паслабляюць расейскі рубель, і ён цягне за сабой беларускі. Паслабленню нацыянальнай валюты спрыяе і ўмацаванне долара на сусветным рынку. Калі гэтыя тэндэнцыі захаваюцца, то курс рубля можа скласціся ніжэйшым за ўзровень канца мінулага года.