Пасля ўдару па аўтобусе, які рухаўся маршрутам Гомель – Геленджык з беларускімі дзецьмі, ізноў паўстала пытанне, наколькі бяспечныя сёння паездкі беларусаў у Расею. Каб адказаць на яго, «Белсат» прааналізаваў звесткі інтэрактыўнай мапы абстрэлаў Расеі, якую вядзе «Новая газета. Европа», і высветліў, у якіх рэгіёнах у 2026 годзе найчасцей фіксаваліся ваенныя інцыдэнты, дзе было найбольш выпадкаў з пацярпелымі ды разбурэннямі і якія кірункі сёння можна ўважаць найбольш рызыкоўнымі.