Naviny

У Іспаніі шукаюць беларускага актывіста: блізкія просяць дапамогі

Актывіст Генадзь Смаляк, які знік у Іспаніі. Фота: marta_guliay / Instagram
Актывіст Генадзь Смаляк, які знік у Іспаніі. Фота: marta_guliay / Instagram

У Іспаніі знік беларускі грамадскі актывіст Генадзь Смаляк. Апошні раз 36-гадовага беларуса бачылі 19 чэрвеня ў горадзе Сабадэль, пасля чаго ён перастаў выходзіць на сувязь. Блізкія паведамляюць, што мужчына перажывае псіхічны крызіс, і просяць дапамагчы ў яго пошуках.