Мядзведзі, сезон палявання на якіх у Беларусі пачнецца ў ліпені, значна разумнейшыя, чымся людзі ўяўлялі да нядаўна: новыя даследаванні паказваюць, што іхныя кагнітыўныя здольнасці – на ўзроўні прыматаў. Мядзведзі – супердрапежнікі, якім зусім не абавязкова паляваць на здабычу. Яны могуць плаваць, бегаць і лазіць па дрэвах, ставіць на паўзу цяжарнасць, развязваць складаныя лагічныя задачы і адчуць шакаладку ў вашых руках за 20 км. Гэта сапраўдны валадар звяроў у Беларусі!«Белсат» сабраў цікавыя факты пра гэтых жывёлінаў, якіх вы маглі не ведаць, і расказвае, што рабіць, калі жыццё раптам звяло вас разам.