Беларусь мае намер склікаць тэрміновае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з нагоды інцыдэнту з аўтобусам з дзецьмі ў Бранскай вобласці Расеі. Расейскі бок ужо заявіў пра падтрыманне. Такім чынам яны будуць спрабаваць ува ўсім абвінаваціць Украіну, аднак гэта няпроста, улічваючы, што цяпер Украіна ў моцнай пазіцыі. Такім меркаваннем у эфіры «Белсату» падзяліўся Дзяніс Кучынскі дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай.