Беларускія дэмакратычныя сілы працягваюць кантактаваць са спецпрадстаўніком ЗША Джонам Коўлам наконт вызвалення палітвязняў у Беларусі. Пакуль ідуць перамовы, не ўсе з іх лёгкія, але Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай, спадзяецца на добрыя вынікі. Пра гэта ён апавёў у эфіры «Белсату».