Замежнікі, якія прыехалі ў Польшчу праз мяжу з Беларуссю, выдаткавалі там 209,6 млн злотых, або каля $ 55,5 млн за першыя тры месяцы 2026-га. Гэта амаль у 1,5 разу больш, чымся за такі ж перыяд мінулага года. Пра гэта паведамляе выданне Most са спасылкаю на Галоўную статыстычную ўправу Польшчы.