Пасля заявы Уладзіміра Зяленскага, што рэтранслятары, якія накіроўвалі расейскія дроны, больш не працуюць у Беларусі, Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра кантакты з прадстаўнікамі прэзідэнта Украіны і падкрэсліў міралюбную пазіцыю. Адначасова ён запэўніў, што Беларусь застанецца побач з Расеяй. Гэткім чынам Лукашэнка спрабуе балансаваць перад ціскам Крамля і спробамі не канфліктаваць з Украінай, мяркуе палітолаг, прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Тараса Шаўчэнкі, доктар палітычных навук Пятро Алэшчук.