Naviny

Зяленскі назваў раёны Беларусі, дзе знаходзяцца вайсковая інфраструктура і базы. Украіна ўсё яшчэ гатуецца да магчымага наступу

Аб'екты на карце Беларусі, якія, паводле разведкі Украіны,будуюцца дзеля магчымай дапамогі Расеі ў вайне
Аб'екты на карце Беларусі, якія, паводле разведкі Украіны,будуюцца дзеля магчымай дапамогі Расеі ў вайне. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

У Беларусі ўздоўж з украінскай мяжой завяршаецца будаўніцтва вайсковай дарожнай інфраструктуры, а таксама базаў для боепрыпасаў і паліва, заявіў Уладзімір Зяленскі. Краіна стварае новыя брыгады, якія, пры неабходнасці, будуць адбіваць наступ з поўначы.