Поўнамаштабная вайна ва Украіне трывае 1583 дні. Украіна выклікала ў Расеі паліўны крызіс, пералом у настроях і размовы аб новай мабілізацыі. Але Пуцін не хоча перамоваў, бо бачыць «наступ па ўсіх франтах». Лукашэнка, падобна, вырашыў не ўвязвацца ў вайну яшчэ глыбей. «Белсат» расказвае, што адбываецца на вайне і вакол яе.