Naviny

«Ніякіх зменаў». Ва Украіне адрэагавалі на запрашэнне грамадзянаў у беларускія лясы побач з мяжою

Мяжа Украіны з Беларуссю ў Валынскай вобласці, 2023 год
Мяжа Украіны з Беларуссю ў Валынскай вобласці, 2023 год. Фота: volynpost.com

У дзяржаўнай памежнай службе Украіны (ДПСУ) заявілі, што ўкраінска-беларуская мяжа застаецца небяспечнай зонаю для грамадзянаў. У адказ на запрашэнне ўкраінцам «па традыцыі» ісці ў грыбы ці ягады нагадалі, што Беларусь падтрымлівае Расею ў яе вайне.