Analityka

Колькасць студэнтаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася больш як удвая

Выпускнікі БДУ
Выпускнікі БДУ. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: прэс-служба БДУ

Колькасць студэнтаў першай ступені вышэйшай адукацыі ў Беларусі за пяць гадоў скарацілася больш як удвая – з 260,9 тыс. да 118,8 тыс. чалавек. Такія звестки прыводзяцца ў новай справаздачы UNESCO пра стан адукацыі ў свеце. Беларусі тут прысвечаны асобны раздзел. Аўтары паспрабавалі растлумачыць, чаму пасля дзесяцігоддзяў росту сістэма вышэйшай адукацыі краіны пачала скарачацца.