Naviny

«У нас усё спакойна». Беларускі санаторый у Крыме не папярэджвае гасцей пра небяспеку

img
Санаторый «Белоруссия». Карэіз, Крым. Фота: «Яндекс Карты»

У санаторыі «Белоруссия» ў акупаваным Крыме заявілі, што працягваюць працу, што ў іх «усё спакойна, стабільна і бяспечна». Такія запэўніванні прагучалі на фоне больш частых атакаў ЗСУ на паўвостраў і праблемаў з бензінам і электрычнасцю.