Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў яго запланаваная доўгая камандзіроўка за мяжу, у тым ліку візіт да Уладзіміра Пуціна. Пра гэта палітык распавёў 23 чэрвеня, прымаючы прэмʼера Аляксандра Турчына. Тым часам хутка выйдзе тэрмін, які прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Лукашэнку, каб прыбраць рэтранслятары дронаў ля мяжы.