Пасля таго, як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі агучыў ультыматум Лукашэнку з патрабаваннем прыбраць расейскія рэтранслятары ад мяжы з Украінаю, пры выкарыстанні якіх акупацыйныя войскі атакуюць украінскія гарады, у беларускай інфармацыйнай прасторы пачалося бурлівае абмеркаванне рэакцыі афіцыйнага Менску, а таксама магчымых наступстваў таго, калі ўкраінцы, згодна са словамі свайго прэзідэнта, выключаць гэтыя рэтранслятары самыя.