Naviny

У Польшчы растлумачылі, як беларусам на гуманітарных падставах запрасіць блізкіх сваякоў

Польскае Міністэрства замежных справаў. Фота: gov.pl
Польскае Міністэрства замежных справаў. Фота: gov.pl

Беларусы, якія жывуць у Польшчы на падставе гуманітарнай візы, міжнароднай абароны або дазволу на часовы побыт, атрыманага паводле гуманітарных прычынаў, могуць запрашаць блізкіх сваякоў у краіну праз консульскую працэдуру на падставе натарыяльна заверанага запрашэння. Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства замежных справаў Польшчы на зварот намесніка кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Паўла Латушкі.