Міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў мяркуе, што анексаваны Расеяй Крым будзе ізаляваны ад Расеі найбліжэйшым часам. Удары ЗСУ па Керчанскім праліве ўжо ўзмацнілі паліўны крызіс, ёсць таксама праблемы са святлом і вадой. Удары па лагістыцы вядуць і да дэфіцыту харчавання. Крэмль будзе спрабаваць гэтага пазбегнуць, каб не з'язджалі расейцы, якія падтрымліваюць акупацыйную ўладу, і ўжо думаюць аб пераездзе, кажа «Белсату» старшыня Меджліса крымскататарскага народу Рэфат Чубараў. Расказваем, як Украіна «адразае» Крым і што пра гэта думаюць яго жыхары.