Analityka

«Памяць у імя будучыні» ці зброя супраць сучаснасці? Новыя метадычкі прапаганды пра вайну

Манумент «Смага» ў Берасцейскай крэпасці. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: delfin-tour.ru
Манумент «Смага» ў Берасцейскай крэпасці. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: delfin-tour.ru

Напярэдадні 22 чэрвеня беларуская дзяржаўная прапаганда выпусціла для інфармацыйна-прапагандысцкіх груп не адну, а чатыры метадычкі пра тое, як расказваць розным мэтавым аўдыторыям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны. У кожнай свая мова і свае акцэнты, але адная задача: ператварыць памяць пра вайну ў зброю супраць сучаснасці. Мы прачыталі ўсе чатыры дакументы і знайшлі, дзе прапаганда супярэчыць сама сабе.